Студыя «Іквадарт» зрабіла сайт для кампаніі GHP Pulse

Студыя «Іквадарт» распрацавала сайт для кампаніі GHP Pulse. Кампанія дапамагае знайсці ўрача і арганізаваць лячэнне ў Германіі.
#Кейсы
3141
13 июня 2019
Студыя «Іквадарт» распрацавала сайт для кампаніі GHP Pulse. Кампанія дапамагае знайсці ўрача і арганізаваць лячэнне ў Германіі.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Новы сайт павінен быў стаць зручным інструментам пошуку ўрачоў і клінік па канкрэтных напрамках захворванняў.
Таксама было важна:
• У зручнай форме даць карыстальнікам інфармацыю, неабходную для прыняцця рашэння аб звароце ў GHP Pulse.
• Падтрымаць вобраз GHP Pulse як надзейнай адказнай кампаніі.
Галоўная старонка
На галоўнай старонцы ў сціслай форме размяшчаем інфармацыю, якая дапамагае карыстальніку сфарміраваць першапачатковае меркаванне аб GHP Pulse, а таксама клініках і ўрачах, чые паслугі прапаноўвае кампанія.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Расказваем пра перавагі GHP Pulse і працэс работы з кампаніяй.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Растлумачваем, што значыць добры ўрач, а таксама дабаўляем водзывы кліентаў.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Размяшчаем блокі «Нашы клінікі» і «Нашы ўрачы». З дапамогай фільтра карыстальнік можа хутка знайсці клінікі і ўрачоў па канкрэтнаму напрамку медыцыны. З блокаў можна перайсці на старонку канкрэтнай клінікі ці ўрача.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Прапаноўваем падрабязней даведацца пра лячэнне ў Германіі, патэлефанаваўшы ці пакінуўшы заяўку персанальнаму каардынатару GHP Pulse.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Старонка клінікі і старонка ўрача

Расказваем пра перавагі клінікі, асноўныя напрамкі і кошт лячэння. Таксама на старонцы можна атрымаць сціслую інфармацыю пра ўрачоў клінікі.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Падрабязную інфармацыю пра ўрача можна атрымаць, націснуўшы на картачку ўрача. У кожнага ўрача на сайце ёсць свая старонка. Тут можна даведацца пра спецыялізацыю ўрача, вопыт працы, навуковую дзейнасць і інш.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Старонка захворвання

На старонцы можна даведацца пра клінікі і ўрачоў, у якіх можна прайсці лячэнне па канкрэтнаму захворванню. Тут жа можна азнаёміцца з інфармацыяй пра асаблівасці лячэння і адправіць заяўку на атрыманне каштарыса ці другога меркавання.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Раздзел «Прыклады лячэння»

Наведвальнік можа азнаёміцца з прыкладамі лячэння па кожнаму напрамку медыцыны. Тут ён можа даведацца не толькі пра дыягназ і працэс лячэння, але і пра тое, хто з урачоў праводзіў лячэнне, а таксама арыенціровачны кошт.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Навігацыя

Меню

GHP Pulse дапамагае ў пошуку ўрачоў і клінік па вялікай колькасці напрамкаў медыцыны, таму было важна ўдзяліць асаблівую ўвагу структураванню інфармацыі. Так, на сайт мы дабавілі 3 меню: у хэдары, футары і бургер-меню.

У меню ў хэдары вывялі напрамкі, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі для GHP Pulse.

Пры навядзенні курсора на асобны напрамак з’яўляецца пашыранае меню са спісам захворванняў па дадзенаму напрамку. Каб карыстальнікі маглі лёгка арыентавацца, аб’ядналі захворванні ў групы. Таксама з пашыранага меню можна перайсці да прыкладаў лячэння па напрамках.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

У бургер-меню і ў меню ў футары дабавілі ўсе напрамкі, па якім працуе кампанія.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Асобна ў хэдары вывялі спасылку «Даведацца пра другое меркаванне». Другое меркаванне – гэта дыстанцыйная кансультацыя, якую карыстальнік можа атрымаць ад вядучых нямецкіх урачоў. Пры націсканні на спасылку карыстальнік трапляе на старонку, дзе можа даведацца падрабязней пра паслугу і пакінуць заяўку на кансультацыю.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Сувязі

Старонкі сайта маюць множныя сувязі. Так, напрыклад, старонка клінікі можа быць звязана з некалькімі старонкамі захворванняў і некалькімі старонкамі ўрачоў. У сваю чаргу старонка ўрача звязана са старонкай клінікі, а таксама з некалькімі старонкамі захворванняў і прыкладаў лячэння. Старонка захворвання можа быць звязана з некалькімі старонкамі ўрачоў і клінік, а таксама з некалькімі старонкамі прыкладаў лячэння.

Студыя «Іквадарт», разработка сайта, GHP Pulse

Спасылка на праект: ghp-pulse.com

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Устойчивое развитие
Устойчивое развитие: маркетинг в новой эре осознанного потребления
Рассказываем, что такое «устойчивое развитие», в чём его роль в современном мире и какова значимость в маркетинге на примере крупных брендов
4792

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: