Кампанія Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку каўбасных вырабаў для «Дзяржынскага мясакамбіната»

Fabula Branding стварыла нэйм, слоган, лагатып і дызайн упаковак для новай гандлёвай маркі каўбасных вырабаў для ЗАТ «Дзяржынскі мясакамбінат».
#Кейсы
17293
1 декабря 2017
Fabula Branding стварыла нэйм, слоган, лагатып і дызайн упаковак для новай гандлёвай маркі каўбасных вырабаў для ЗАТ «Дзяржынскі мясакамбінат».

Вывад навінкі на насычаны рынак каўбасных вырабаў патрабаваў правільнага пазіцыянавання, а таксама стварэння моцных атрыбутаў брэнда, якія б прыцягвалі ўвагу да гандлёвай маркі і ўдала вылучалі яе сярод канкурэнтаў.

Абраная канцэпцыя пазіцыянавання — сучасны беларускі прадукт, традыцыйны па сутнасці, але перадавы ў дачыненні да вытворчасці — падкрэслівае перавагі тавару. Нэйм «Родныя мясціны» распавядае пра беларускае паходжанне маркі (важны матыватар для многіх пакупнікоў), а таксама стварае моцную эмацыйную сувязь паміж брэндам і пакупніком. Падтрымлівае ідэю і слоган «Мапа каўбасных смакаў».

Слоган, Родныя мясціны, Нейминг, Логотип, Дизайн упаковки, Fabula Branding

Акцэнтным элементам дызайну з’яўляецца буйны лагатып на круглай плашцы. Чыстая геаметрычная форма, цэнтраванае размяшчэнне і свежы зялёны колер дадаюць выразнасці ўпакоўцы і дапамагаюць вылучыць гандлёвую марку на паліцы. Дасягненню гэтай мэты спрыяе таксама арыгінальнае для катэгорыі выкарыстанне маляўнічых фота беларускіх пейзажаў і падзел этыкеткі на кантрасныя блокі.

Відавая адстройка ажыццяўляецца на аснове фотаілюстрацый і значка інфаграфікі з выявай жывёлы, адпаведнай сыравіне.

У межах распрацоўкі асноўнай гандлёвай маркі перад намі стаяла задача па стварэнні суббрэнда для лінейкі дзіцячай прадукцыі. Рашэннем сталі «Родныя мясцінкі». Марка пераймае асноўныя прынцыпы пазіцыянавання і структуру дызайну мацярынскага брэнда: выразны лагатып, падзяленне этыкеткі на кантрасныя блокі. Але колеры сталі больш яркімі, іх спалучэнне — мякчэйшым, а вербальная камунікацыя — больш ласкавай. Так, акрамя нэйма, памяншальна-ласкальны суфікс з’яўляецца і ў радку з апісаннем віду прадукту: сасісачкі, каўбаска «Родныя мясцінкі». Акрамя гэтага, замест фотавыяў рэальных пейзажаў выкарыстаны маляўнічыя аўтарскія ілюстрацыі. Пералічаныя асаблівасці падкрэсліваюць дзіцячы характар лінейкі і ствараюць неабходны для катэгорыі вясёлы настрой.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Устойчивое развитие, H&M, Changing Markets
Расследование: H&M, C&A и Primark выбрасывают одежду, которую обещали переработать
Фонд Changing Markets провел расследование и выяснил, что не все популярные производители одежды выполняют обещания по устойчивому развитию
2885

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: