«Наведалі 2 салона оптыкі і пагутарылі з прадаўцамі»: як студыя «Іквадарт» распрацоўвала сайт для сеткі оптык «Сэлці»

Студыя «Іквадарт» распрацавала сайт для сеткі оптык і медыцынскіх кабінетаў «Сэлці».
#Кейсы
2801
23 января 2019
Студыя «Іквадарт» распрацавала сайт для сеткі оптык і медыцынскіх кабінетаў «Сэлці».

«Сэлці» – найбуйнейшая сетка оптык і медыцынскіх кабінетаў у г. Гродна. Гэта сучасная кампанія, якая пастаянна развіваецца.

Рабяты адкрываюць стылёвыя салоны, выкарыстоўваюць высокадакладнае абсталяванне для вырабу акуляраў, наладжваюць партнёрства з вытворцамі сусветна вядомых брэндаў RayBan, D&G, Prada і інш. У бліжэйшай будучыні кампанія плануе развіваць бізнес у іншых рэгіёнах Беларусі.

Новы сайт «Сэлці» павінен быў выконваць 2 галоўныя функцыі: інфармацыйную і іміджавую. Важна было расказаць пра магчымасці оптыкі, а таксама падтрымаць вобраз сучаснай, надзейнай кампаніі.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Аналітыка

Перад стартам праекта мы правялі невялікае даследаванне. На аснове яго рэзультатаў заказчык пазней пісаў кантэнт для сайта, а мы праектавалі інтэрфейс.

Мы высветлілі, якую інфармацыю жадаюць убачыць на сайце патэнцыяльныя кліенты оптыкі. Частку інфармацыі мы атрымалі з размовы з заказчыкам, частку – з адкрытых крыніц. Так, напрыклад, мы прааналізавалі пытанні, якія задаюць адзін аднаму патэнцыяльныя кліенты на форумах і ў сацыяльных сетках. Высветлілі, што людзі часта цікавяцца наяўнасцю пэўнага абсталявання ў афтальмалагічных кабінетах горада, а таксама пытаюцца, дзе можна прайсці тую ці іншую працэдуру. У выніку заказчык падрабязна распісаў гэту інфармацыю на новым сайце.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Таксама мы наведалі 2 салона оптыкі і пагутарылі з прадаўцамі. Ад іх мы даведаліся, чым цікавяцца кліенты, калі прыходзяць у магазіны ці тэлефануюць.

Так, пакупнікі даволі часта пытаюцца:
• Па якім адрасам знаходзяцца медкабінеты; ці вядзе прыём афтальмолаг у канкрэтнай оптыцы. Прадаўцы растлумачылі нам, што для пакупнікоў вельмі важна наяўнасць у оптыцы медкабінета, таму што ў гэтым выпадку можна прайсці агляд і тут жа падабраць і заказаць акуляры. Гэта дазваляе кліентам значна эканоміць час.
• Ці вырабляе оптыка спецыяльныя акуляры, напрыклад, прагрэсіўныя, біфакальныя, сонцаахоўныя з дыяптрыямі.
• Ці ёсць у оптыцы паслуга паскоранага вырабу акуляраў, па якім адрасам можна хутка зрабіць акуляры, колькі каштуе паслуга.
• Ці можна адрамантаваць у оптыцы акуляры; дзе знаходзяцца майстэрні па рамонту акуляраў, і які графік іх працы.

Яшчэ прадаўцы расказалі нам, што кліенты ахвотна карыстаюцца паслугай ультрагукавога мыцця акуляраў. Прадаўцы прапануюць гэту паслугу ў дапаўненне да асноўнай. Самастойна жа паслугай кліенты цікавяцца рэдка, напэўна з-за таго, што не ведаюць пра яе.

Пагутарыўшы з прадаўцамі, робім вывад, што на сайце мусіць быць інфармацыя пра папулярныя паслугі, а таксама пра віды акуляраў, якія вырабляе оптыка.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

У салонах «Сэлці» можна знайсці мноства брэндавых апраў і сонцаахоўных акуляраў. Мы зрабілі здагадку, што падарункавы сертыфікат на набыццё акуляраў мог бы стаць добрым варыянтам падарунка. Ад прадаўцоў мы даведаліся, што падарункавы сертыфікат ніяк не рэкламуецца, прадаюць яго толькі тады, калі пакупнікі самі ім цікавяцца. Пры гэтым заказчык зацікаўлены ў продажы сертыфікатаў. У выніку вырашылі прысвяціць падарункаваму сертыфікату раздзел на сайце.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Ад заказчыка мы даведаліся пра канкурэнтныя перавагі кампаніі:
• «Сэлці» з’яўляецца адзіным прадстаўніком арыгінальных італьянскіх брэндаў акуляраў у Гродзенскім рэгіёне.
• Кампанія валодае адзінай у Гродзенскай вобласці спецыялізаванай дзіцячай оптыкай.
• У майстэрнях оптыкі выкарыстоўваецца высокадакладнае французскае абсталяванне, якое дазваляе вырабляць акуляры любой складанасці.
• У медкабінетах выкарыстоўваецца сучаснае абсталяванне, і працуюць афтальмолагі першай і вышэйшай катэгорыі.

Рэалізацыя

Пакупнікі прыходзяць у оптыку за таварамі для карэкцыі зроку, сонцаахоўнымі акулярамі ці за пэўнымі паслугамі. Таксама бацькі прыводзяць дзяцей у дзіцячую оптыку.
У адпаведнасці з гэтай логікай мы пабудавалі галоўнае меню сайта: вылучылі пункты «Оптыка», «Сонцаахоўныя акуляры», «Дзіцячая оптыка» і «Паслугі». Таксама дабавілі пункты «Пра кампанію» і «Навіны».

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Галоўная старонка

На першым экране галоўнай старонкі размяшчаем іміджавы ролік оптыкі і слоган «Добра бачыць і выглядаць».

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Далей расказваем пра перавагі кампаніі. Для кожнага пункта адмалёўваем сваю іконку.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Ніжэй размяшчаем блок «Навіны і акцыі», а таксама блокі з прадукцыяй і паслугамі, якімі часцей за ўсё цікавяцца кліенты оптыкі.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Старонка паслугі «Праверка зроку»

Размяшчаем на старонцы падрабязную інфармацыю пра медыцынскія паслугі, а таксама блок з інфармацыяй пра афтальмолагаў.
З дапамогай формы ўнізе старонкі прапануем карыстальнікам запісацца на прыём да ўрача.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Магазіны і медыцынскія кабінеты

Памятаеце, мы даведаліся, што для пакупнікоў вельмі важна наяўнасць у оптыцы медкабінета? Каб карыстальнікі маглі лёгка знаходзіць гэту інфармацыю на сайце, мы аб’ядналі адраса і кантакты магазіна і медкабінета ў рамках адной картачкі. Зараз наведвальнік можа лёгка ўбачыць, у якіх оптыках вядзе прыём афтальмолаг.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Унутраныя старонкі

Унутраныя старонкі сайта статычныя. Каб заказчык мог гібка і прывабна фарматаваць кантэнт унутраных старонак, стварылі бібліятэку стыляў. Прадумалі дызайн:
• фотагалерэі;
• слайдэра;
• цытаты;
• табліцы;
• спасылак на спампоўванне файлаў і інш.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Фотасесія

Дызайн сайта ў сваёй большасці пабудаваны на фотакантэнце. Менавіта таму было вельмі важна напоўніць сайт якаснымі, стылёвымі фатаграфіямі.
Заказчык праводзіў фотасесію самастойна. Каб атрымаць рэзультат, які нам патрабаваўся, мы запрасілі фатографа заказчыка ў студыю і падрабязна на прыкладах растлумачылі, якія фатаграфіі нам патрэбны. На шчасце, фатаграфіі ўжо з першага разу атрымаліся такімі, якімі мы іх і ўяўлялі.

ТДА «Сэлці-Оптык», Студыя «Іквадарт», разработка сайта, «Сэлці», WEB

Спасылка на праект: selti.by/by/

Над праектам працавалі:

ТДА «Сэлці-Оптык»
Кіраўнік праекта: Павел Ерухімовіч
Маркетолаг: Святлана Левіцкая

Студыя «Іквадарт»
Кіраўнік праекта: Глеб Койпіш
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў
Франтэнд праграміст: Андрэй Ярмак
Бэкэнд праграміст: Сяргей Цыганкоў

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Тренды в упаковке 2024, Тренды в дизайне, Тренды 2024, Pentawards
10 трендов в дизайне упаковки на 2024 год по версии Pentawards
Целевой дизайн, «игра теней», текстурирование «под камень» и другие заметные тенденции этого года
7654

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: