Прадукт — розныя віды пельменяў, у складзе якіх толькі мяса, мука, вада, соль і натуральныя прыправы, што выгадна адрознівае іх ад большасці канкурэнтаў. У лінейку ўваходзяць новыя арыгінальныя пазіцыі: незвычайна афарбаваныя чорна-белыя і жоўта-ружовыя пельмені для гурманаў. Візуальныя і вербальныя атрыбуты брэнда падкрэсліваюць выдатную якасць і прэміяльны характар прадукту, ствараючы вобраз высакакласнай натуральнай стравы ад шэф-повара.
Нэйм «Мястэчка» выклікае асацыяцыі з якасцю, што ўласціва лакальным ці хатнім вытворцам —зроблена сумленна і з любоўю. А першы склад слова «мяс-» намякае на мясны складнік прадукту. Ідэю натуральнасці працягвае драўляная фактура фону. Інфаграфічныя значкі і фотаілюстрацыі асноўнага інгрэдыенту акцэнтуюць увагу спажыўцоў на сумленным складзе, а таксама з’яўляюцца маркерамі смаку і разам з яркай нахільнай паласой выконваюць функцыю відавой адстройкі. Склад прадукту не толькі напісаны, але і праілюстраваны на адваротным баку ўпакоўкі, бо ён — важны матыватар пакупкі для мэтавай аўдыторыі.
Буйная кантрасная брэндзона з лагатыпам «Мястэчка» прыцягвае ўвагу да назвы — гандлёвую марку лягчэй пазнаць. Рэкамендаваны агенцыяй від упакоўкі добра вылучае прадукт на паліцы. Сучаснае, стылёвае і эфектнае аблічча ТМ паспяхова вырашае задачу па вывадзе на рынак новага прадукту.