Альфа-банк і Smart-calendar.by святкуюць пяты выпуск арт-календароў «Дрэва мараў»

«Каб квітнела тваё жыццё — жадай росквіту іншаму» — галоўны пасыл праекту
#Кейсы
2809
2 февраля 2019
«Каб квітнела тваё жыццё — жадай росквіту іншаму» — галоўны пасыл праекту

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

У пачатку кожнага году Альфа-банк дарыць сваім кліентам і партнёрам незвычайныя сувенірныя дрэвы. Гэта добрая карпаратыўная традыцыя банка з 2014 года – прыемная і доўгачаканая падзея для ўсіх. Сёлета здарыўся сапраўдны цуд : у хатах і офісах па ўсёй Беларусі будуць квітнець сады.

Юбілейны пяты выпуск філязоўскіх календароў на 2019 год – гэта квітнеючая галіна яблыні, якая абрамляе прастор прачнуўшайся прыроды. Аўтарка пейзажу «Dreva Roskvitu»– яскравая маладая мастачка Валерыя Гормаш-Дрэбезова, вучаніца знакамітага ілюстратара Паўла Татарнікава. Малюнак на календары выкананы ў стылю даматканага дывана.

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Кветкі яблыні – сымбаль росквіту, міра і дабрабыту. Такая галіна, родам з дзяцінства, гэта сонечны трусік на дне нашай падсвядомасці, які грэе душу нават у самыя халодныя часы, гэта момант звонкай цішыні сярод гарадскога шуму , стрыжань спакою ў мітусне. Гэта тое нявыказанае, што перадаецца ад усмешкі ў вачах, ад асабістай камунікацыі, ад дужага поціску рукі; бо нашае жыццё – гэта рэгулярные стасункі з сям’ёй, калегамі, сябрамі – праз гады, як чаўнок у даматканым дыване, мы вядзем сваё жыццё праз перакрыжаванні з жыццём іншых людзей. І ад рытму, ад якасці і колькасці гэтых узаемадзеянняў залежыць наш росквіт. Гэта галоўны пасыл арт-календару Альфа-банка на 2019.

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Разнакаляровыя стужкі ўяўляюць часы году і дапамагаюць сфармуляваць жаданні: на прыканцы кожнага месяцу, уладар «Dreva Roskvitu» выцягвае стужку, завязвае на квітнеючую галіну і загадвае жаданне. Мудрасць – вельмі простая – ў аснове росквіту краіны, ляжыць квітнеючае жыццё кожнага жыхара. Трэба жадаць росквіту іншаму і ўсе разам мы будзем квітнеючым краем.

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Галандскія вытворцы імітацыяў жывых раслін Аrt-flora стварылі дакладную копію квітнеючай яблыневай галіны, для таго, каб росквіт дасягнуў кожнага ўладальніка VIPкалендару ад Альфа-Банка.

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Юлія Ярашэвіч , прадусар і аўтарка канцэпцыі «Дрэва мараў»

Мы атрымалі надхняючую зваротную сувязь на каляднае «Дрэва мараў» за 2015 год, арт-тэрапеўтычны эффект якога быў у фармуляванні жаданняў. Ужо мінула шмат год, але ж людзі да гэтуль пытаюцца, ці магчыма прыдбаць такі календар для сабе. Мінавіта праз гэта, пры абмяркаванні канцэпцыі з дэпартаментам маркетынгу Альфа-Банка, было прынятае рашэнне вярнуцца да гэтай канцэпцыі ў новай якасці.

Нам захацелася падарыць ўсім ў 2019 годзе терапеўтычны арт-календар, але ўжо з новым пасылам і напаўненнем: не казку рабіць былью, а наадварот! Так, працягам арт-календару 2015 была калядная казка ў выглядзе філязоўскага музычнага спектаклю для дзяцей і дарослых. У гэтым годзе працяг будзе больш рэалестычны: сапраўдная арт-прастора, сапраўдныя дрэвы на Цудоўных пагорках, якія намалёваны на календары! Сачыце за навінамі і ўпісывайце свае імёны ў гісторыю росквіту сваёй малой радзімы”.

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Капірайтэр Ніка Выгоўская

Шэраг супадзенняў надхніў мяне на капірайт: «яблынька ля небаскраю» існуе насамрэч. Не верыце?! Прыяжджайце да нас на Цудоўныя пагоркі ў Валожынскім раёне і пераканайцеся самі – старэйшая яблыня ў Беларусі, расце мінавіта тут! Раней Лоск, дзе местіцца нашая арт-вёска, быў месцам багатым і квітнеючым, адна з адметных перлінаў Вялікага княства, замак быў выкананы з рознакаляровых камянёў. Аднойчы, на ўзгорках пачалі гарэць вогнішчы, што вазвяшчала – Князь маў сабраць сваю дружыну і рушыць на ворага. А княгіня пачала моцна па ім сумаваць, і чакала кожны дзень.

Кожны світанак яна выходзіла сустракаць сонейка і глядзела – ці не з’явіўся сілуэт яе каханага на даляглядзе. І кожны раз недачакаўшысь, яна выцягвала з сваёй касы атласную стужку і завязвала на галіне яблыні. І калі яблыня заквітнела, усе мары княгіні здзейсніліся: князь вярнуўся здаровы, багаты і вясёлы! Усталяваўся мір, квітнела вытворчасць і гандаль, нараджаліся здаровыя дзеці. З таго часу лічыцца, што завязаць стужку на галіне яблыні – добрая прыкмета.

Людзі вераць, што калі яблыня расквітнее ўсі мары здзейсняцца

Можа не за хвіліну, а павольна, як пляцецца даматканы дыван: нітка за ніткаю, дзень за днём, месяц за месяцам – як мы сваімі жаданнямі, імкненнямі і ўчынкамі ткём арнаменты свайго жыцця. У гэтым і ёсць сэнс росквіту.

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Мастачка Валерыя Горбаш-Дрэбезова:

Прыгажосць Цудоўных пагорак Валожынскага раёна таксама надхніла мяне. Гэтую працу я выканала у аўтарскай тэхніке акварэльнай заліўкі. Я дазваляю фарбам лажыцца павольна на паперу і таму малюнак робіцца натуральным і «дыхае паветрам». Канцэпцыя гэтага малюнка адсылае да рытмаў прыроды, якія мякка пераходзяць адзін у адзін. Я вельмі шчасліва, што мінавіта гэты малюнак быў абраны, як адлюстрацыя роськвіту. Бо сапраўды, Беларусь мае быць уся біясфэрным запаведнікам. Гэтую прыгажосць трэба захаваць для нашчадкаў, хаця б у малюнку.

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Вольга Паўлава, дызайнер, атрымала серабро Каннскіх львоў за дызайн лагатыпу ў 2013 годзе:

Было вельмі прыемна працаваць з канцэпцыяй, якая надхняе. Я ўспамінала моманты з дзяцінства, калі прачынаешся ў бабулі ў вёске і яшчэ некаторы час ляжыш нерухома і разглядываеш рытмічны малюнак а даматканым дываты, чуеш як пяюць птушкі і адчуваеш неверагодны пах квітнеючых яблыняў. У такія моманты думаеш пра рукі, якія працавалі, каб сатварыць прыгажосць. Пра тое, як змяніўся побыт з тых часоў, калі каб зрабіць самыя простыя рэчы прыходзілася шмат працаваць. Дзякуючыпрацы продкаў, зараз мы жывем у Залатым стагоддзі, у якім маем толькі пажадаць…

Календарь, Альфа Банк, Smart-calendar.by

Вольга Саланенка, маркетынгавы аддзел Альфа-банку:

Маркетынгавы аддзелу Альфа –банка вельмі падабаецца, што календары ўвасабляюць мясцовы каларыт і заражаны энергіяй маладосці і росквіту. Кожны год мы дарым сваім партнёрам, кліентам і супрацоўнікам незвычайны календар – дрэва, як сымбаль жыцця, роста і дабрабыту. А ў гэтым годзе – гэта Дрэва росквіту, на фоне вясковых краявідаў у абрамленні, адсылаючым да беларускага народнага промыслу – ткацтву дываноў, аб’ёмная галіна яблыні і бусел сымбалізуюць вяртанне чалавека да сваіх каранёў, у тое месца, дзе дзейсніцца гарманізацыя асобы і вяртанне ў рэсурсны стан. Бо сучасная хуткасць бізнэсу, прыняцце важных рашэнняў, невызначанасць і кіраванне рыскамі прадпрыемства прымушаюць кліентаў увесь час знаходзіцца ў стрэсавым стане. Гэтае месца на календары – гэта прытулак ад мітусні. Гэта падарунак-пажаданне: няхай вашыя мары рэалізуюцца, праца будзе плённай, а душа ў спакоі і радасці. З Новым 2019 годам!

Відэа:

Хэнд-мэйд каляндар «DREVA ROSKVITU»

Замоўца: ЗАО Альфа-Банк

Дэпартамент маркетынгу — Вольга Саланенка
Вытворца: ИП Ярошевич/Smart-Calendar.by
Крэатыў – Юлія Кудзіна-Ярашэвіч
Ілюстрацыя – Валерыя Гормаш-Дрэбезова
Капірайт – Ніка Выгоўская
Дызайн, вёрстка – Вольга Паўлава

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Устойчивое развитие, Социальная реклама, Социальная кампания, PRO.ОБЗОР
30+ примеров социальной рекламы на актуальные темы. Большой обзор.
Собрали яркие примеры и креативные инсайты социальных кампаний, которые изменяют мировоззрение и вызывают резонанс
9723

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: