Брыф
Прадукт – натуральнае стэрылізаванае сочыва першага гатунку (у складзе – толькі ягады, цукар і лімонная кіслата, ніякіх кансервантаў ці «ешак») з чорнай парэчкі, журавін, вішні, клубніц, маліны і чарніц (6 асобных смакавых пазіцый).
Задача
Распрацаваць гандлёвую марку – нэйм і дызайн упакоўкі.
Рашэнне
Нэйм «Сёлета» – трапнае беларускае прыслоўе, якое не мае эквівалента ў рускай мове – азначае «ў гэтым годзе» і добра перадае ідэю свежага, толькі-толькі зваранага сочыва з сёлетняга ўраджаю ягад.
У аснове канцэпт-дызайну – аўтарская акварэльная ілюстрацыя ягады – маркера смаку. Ягада наўмысна гіперпавялічана, каб узмацніць ідэю выключнай натуральнасці складу сочыва. Буйны шрыфтавы лагатып (заўсёды белы) добра бачны здалёк, а статусны радок «Беларускае сочыва» заяўляе як катэгорыю, так і «нацыянальную» прыналежнасць прадукта (краіну-вытворцу). Слоган «Ягадка да ягадкі» на накрыўцы падкрэслівае руплівасць пры адборы сыравіны для прадукта.