«Лідскае Піва» выпусціла другі гатунак з серыі Менскае

ААТ «Лідскае піва» прадстаўляе МЕНСКАЕ 1499 – другі гатунак з лімітаванай серыі МЕНСКАЕ, якая прысвечана 950-годдзю сталіцы.
#Pro.Обзор
6599
2 мая 2017
ААТ «Лідскае піва» прадстаўляе МЕНСКАЕ 1499 – другі гатунак з лімітаванай серыі МЕНСКАЕ, якая прысвечана 950-годдзю сталіцы.

Новы прадукт прымеркаваны да важнай для Мінска падзеі – атрымання Магдэбургскага права, якое давала гораду паўнамоцтвы на самакіраванне.

Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Аляксандр Ягелончык 14 сакавіка 1499 года дараваў жыхарам Менска грамату. Так горад стаў самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асобным органам самакіравання, гербам, падатковай сістэмай і атрымаў статус цэнтра рамяства, гандлю і культуры.

МЕНСКАЕ 1499 – гэта класічны светлы лагер. Піва нізавога браджэння з прыемным хмелевым водарам і мяккім смакам.

У аснове кампазіцыі этыкеткі, якая выканана ў выглядзе старажытнага вітража, – мініяцюры ключа і граматы як сімвалы свабоды горада і яго права на самакіраванне.

Мацунак новага гатунку – 4,2%. Масавая доля сухіх рэчываў – 10%. МЕНСКАЕ 1499 будзе выпускацца ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. і ПЭТ-бутэльцы 1,0 л. Рэкамендаваная цана – 1,61 BYN за шкляную бутэльку, а таксама 2,73 BYN за ПЭТ-бутэльку.

Першая партыя новага прадукту пачне з’яўляцца на паліцах крамаў з 2 мая 2017 года.

Лімітаваная серыя МЕНСКАЕ ад кампаніі «Лідскае піва» створана з нагоды 950-годдзя Мінска. Яна складаецца з трох гатункаў, кожны з якіх звязаны з важнай датай у гісторыі сталіцы. МЕНСКАЕ 1067 – першы прадукт у серыі, які быў прымеркаваны да першага ўзгадвання Мінска ў летапісу «Аповесць мінулых гадоў».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Устойчивое развитие, H&M, Changing Markets
Расследование: H&M, C&A и Primark выбрасывают одежду, которую обещали переработать
Фонд Changing Markets провел расследование и выяснил, что не все популярные производители одежды выполняют обещания по устойчивому развитию
2884

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: