Iмклiвыя змены пасля рэбрэндынгу: як Fabula Branding дапамагла «Гарантии» атрымаць «Брэнд года 2018»

Страхавая кампанія Imkliva Insurance атрымала Гран-пры конкурсу «Брэнд года 2018», а таксама стала пераможцам у намінацыі «Рэбрэндынг»
#Новости
2806
31 января 2019
Страхавая кампанія Imkliva Insurance атрымала Гран-пры конкурсу «Брэнд года 2018», а таксама стала пераможцам у намінацыі «Рэбрэндынг»

Кампанія «Гарантия» была заснавана ў 1994 годзе ў горадзе Мазыры і да 2016 года ажыццяўляла сваю дзейнасць у сегменце В2В. Пасля сітуацыя змянілася: маркетынгавыя даследаванні паказалі, што «Гарантии» трэба было не толькі ўмацоўваць пазіцыі ў існуючых каналах продажаў, але і пачаць працу ў сегменце В2C, а значыць, павышаць пазнавальнасць у мэтавай аўдыторыі. Нэйм не адпавядаў новай стратэгіі развіцця і пазіцыянаванню кампаніі як наватара галіны. Неабходна было стварыць моцны і сучасны брэнд, які трансляваў бы каштоўнасці, неабходныя для ўваходу ў новыя каналы продажаў.

Бренд года, Imkliva Insurance, Fabula Branding

Імклівы пераход да новага этапа

Кампанія вызначыла мэтавую аўдыторыю: гэта «новыя беларусы» — людзі, адкрытыя ўсяму інавацыйнаму, якія думаюць пра здароўе, будучыню. І, адпаведна, ахоўваюць сябе ад непрадбачаных абставінаў — у тым ліку выкарыстоўваюць страхаванне. За рэбрэндынгам кампанія вырашыла звярнуцца да беларускай брэндынгавай агенцыі Fabula Branding.

Вынікам сумеснай працы стала харызматычная беларуская назва — Imkliva Insurance. Imkliva — выразнае беларускае слова, надзеленае ўласным характарам. Назва адлюстроўвае філасофію бізнесу кампаніі: «імкліва» прапаноўваць новыя сучасныя страхавыя прадукты, якія мінімізуюць рызыкі кліентаў і абараняюць ад непрадбачаных абставінаў. Беларуская мова ў назве знаходзіць водгук у нашых партнёраў і кліентаў.

Бренд года, Imkliva Insurance, Fabula Branding

Новы лагатып адлюстроўвае дынаміку, закладзеную ў нэйм: рух наперад, імкненне. Фірмовы стыль транслюе асноўную ідэю кампаніі — імкліва рэагаваць на змены рынку і запыты нашых кліентаў. Рыфмаваны, кароткі слоган з пазітыўным эмацыйным пасылам «Imkliva. Жыві шчасліва» адказвае патрэбнасці мэтавай аўдыторыі: жыць прыемна, спакойна.

Новы брэнд Imkliva Insurance выйшаў на рынак восенню 2017 года.

«Наша каманда ўжо даўно займаецца карпаратыўным брэндынгам, — распавёў кіруючы партнёр Fabula Branding Дзмітрый Кашкан. — У выпадку з Imkliva Insurance мне як чалавеку актыўнаму, які шмат падарожнічае, было прыемна супрацоўнічаць з кампаніяй, што імкнецца працаваць яшчэ больш аператыўна і быць бліжэй да сваіх кліентаў — на ўзроўні страхавых кампаній Канады ці ЗША. Было вельмі лёгка ўзаемадзейнічаць з камандай Imkliva Insurance, дзяліцца з імі досведам і бачыць давер да нас і да нашых рашэнняў. Мы працавалі як партнёры — менавіта таму ўдалося стварыць настолькі эфектыўны брэнд, у якога, я ўпэўнены, усё яшчэ толькі пачынаецца».

Бренд года, Imkliva Insurance, Fabula Branding

Бренд года, Imkliva Insurance, Fabula Branding

Бренд года, Imkliva Insurance, Fabula Branding

Новая назва — імклівыя змены

Рэбрэндынг для кампаніі Imkliva Insurance стаў поўным перараджэннем. Ранейшымі засталіся толькі непахісныя прынцыпы працы: хутка, адкрыта, зразумела і надзейна.

«Калі мы анансавалі новы брэнд, то абяцалі нашым партнёрам і кліентам, што пачнем задаваць новыя трэнды на рынку страхавых паслуг. У 2018 годзе выйшаў новы ўнікальны прадукт «Багата Хата» — гэта адзіны ў Беларусі страхавы поліс, які забяспечвае абарону ад магчымых рызыкаў уладальнікаў гарадскіх кватэр і загараднай нерухомасці ў адным дагаворы страхавання, — адзначае дырэктар кампаніі Imkliva Insurance Андрэй Харунжы. — Усяго за год мы ўдвая павялічылі колькасць партнёраў, пачалі супрацоўнічаць з найбуйнейшымі тураператарамі і аўтадылерамі. Сёння страхавыя прадукты Imkliva Insurance можна набыць больш чым у 460 пунктах продажу партнёраў кампаніі па ўсёй рэспубліцы».

Бренд года, Imkliva Insurance, Fabula Branding

Для забеспячэння якаснага сэрвісу ў 2018 годзе Imkliva Insurance адкрылі новы Цэнтр ўрэгулявання страхавых выпадкаў у Мінску. Гэта дазволіла паскорыць абслугоўванне кліентаў, што таксама адпавядае філасофіі кампаніі — імкліва рэагаваць на змены і выконваць абавязкі.

Пра поспех рэбрэндынгу сведчаць лічбы і факты. Imkliva Insurance давяраюць усё больш кліентаў: у 2018 годзе колькасць дагавораў страхавання павялічылася на 45%. Вынікі кампанія прадставіла на конкурсе «Брэнд года» і перамагла адразу ў дзвюх намінацыях.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Шрифт, Трендовые шрифты 2025, Типографика, Винтажные шрифты
6 ретро-шрифтов для ностальгии и винтажного настроения
Эстетика прошлого в винтажной типографике
5588

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: