«Роднае Прыроднае»: суперфуд па-беларуску ад Fabula Branding

#Кейсы
1328
14 августа 2025

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Брыф

Калі ў Fabula Branding звярнуўся лакальны вытворца з горада Ганцавічы, ён ужо меў паспяховы досвед аптовых продажаў ягад. Але наперадзе чакала новая мэта — запусціць рознічныя продажы і выйсці на прамую сувязь з пакупніком праз сайт. Патрэбна было стварыць паўнавартасны брэнд і візуальную сістэму, якая падкрэслівала б натуральнасць прадукту і яго беларускія карані.

Задача

Перад агенцыяй стаяла некалькі важных выклікаў:

  • Стварыць з нуля брэнд, які гаворыць пра прыроду, смак і карыснасць ягад.
  • Знайсці візуальную і вербальную форму, што адлюстроўвае каштоўнасць ягад як сапраўднага беларускага суперфуду.
  • Распрацаваць упакоўку, якая вылучаецца на паліцы, і зручны сайт для B2C- і B2B-аўдыторый.

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

 

Даследаванні. Аналітыка. Пазіцыянаванне

Праца пачалася з аналітыкі і стратэгіі. Каманда агенцыі правяла аўдыт, прааналізавала спажыўцоў, рынак і канкурэнтнае поле, каб сфармуляваць моцнае пазіцыянаванне.
«Жывая ягада. Суперфуд па-беларуску» — лаканічная формула, якая паказвае: мясцовыя ягады не саступаюць па сваіх уласцівасцях разрэкламаваным экзатычным аналагам.

Нэймінг і камунікацыя

Назва брэнда — «Роднае Прыроднае» — гучыць утульна, цёпла і знаёма. Яна выклікае давер, асацыюецца з чымсьці блізкім, сапраўдным і мясцовым. У назве зашыфравана галоўная ідэя: у кожнай ягадзе — сіла роднай зямлі.

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Слоган «Ні дня без ягады» стаў фірмовым зваротам брэнда да сваіх пакупнікоў, што натхняе ўключаць прадукт ў штодзённы рацыён — лёгка, смачна і з карысцю.

Айдэнтыка і ўпакоўка

Візуальнае рашэнне пабудавана на спалучэнні прыродных адценняў — насычанага цёмна-зялёнага і светлага салатавага. Яны асацыююцца са свежасцю, экалагічнасцю і збалансаваным ладам жыцця.
Лагатып аформлены ў выглядзе пячаткі — гэта адсылка да дастаўкі і фермерскага паходжання прадукцыі. Шрыфтаграфічная кампазіцыя спалучае строгі гратэск, мяккія рукапісныя элементы і фатастыль, ствараючы адчуванне аўтэнтычнасці.

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Яскравыя выявы ягад сталі цэнтральным элементам фірмовага стылю: смак, тэкстура і колер — у фокусе ўвагі. Для ўпакоўкі быў абраны зручны форм-фактар з абечкам, дзе кожная дэталь — ад шрыфтоў да візуальных акцэнтаў — працуе на пазнавальнасць і апетытнасць.

Камунікацыйная платформа і стратэгія

Агенцыя распрацавала камунікацыйную платформу і брэнд-стратэгію. Сфарміравала tone of voice, вызначыла моцныя і слабыя бакі стылю размовы канкурэнтаў з аўдыторыяй, а таксама аптымальныя каналы камунікацыі і асаблівасці працы з імі.

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

У аснове мовы брэнда — каштоўнасці: Беларусь, прырода, свежы погляд на харчаванне, здароўе. Fabula Branding таксама вызначыла архетып брэнда — «Добры настаўнік». Гэта вобраз памочніка, які ненавязліва дзеліцца ведамі пра склад ягад, вітаміны і антыаксіданты, натхняе на кулінарныя эксперыменты і здаровае жыццё. Ён размаўляе з аўдыторыяй па-добраму і з павагай, выклікаючы шчыры інтарэс.

Сайт

Для поўнафарматнай працы з аўдыторыяй агенцыя распрацавала UX/UI-дызайн сайта rodnae.by.

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Фирменный стиль, Слоган, Роднае Прыроднае, Логотип, Брендинг, Айдентика, Fabula Branding

Галоўная мэта сайта — не проста прадаваць, а расказваць: пра кожны від ягад, іх карысць, спосабы ўжывання. На платформе зручна аформіць замову як у розніцу, так і оптам.
Візуальная частка працягвае брэнд-ідэю: чыстая, акуратная вёрстка, душэўныя фатаграфіі і зразумелая навігацыя. Шлях карыстальніка прадуманы так, каб кожны наведвальнік лёгка знаходзіў патрэбны прадукт ці карысную інфармацыю.

Вынік

Брэнд «Роднае прыроднае» стаў новым тварам беларускіх ягад: экалагічным, сучасным і «сваім». Ён упэўнена транслюе ідэю, што здароўе пачынаецца з простага — са жмені свежых, правільна замарожаных ягад, сабраных у чыстых кутках Беларусі.

Цяпер брэнд размаўляе з пакупнікамі на роднай мове, натхняе выбіраць мясцовае, смачнае і сапраўднае. А платформа дапамагае лёгка зрабіць прадукт часткай штодзённага жыцця — і ні дня без ягады

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Фильмы для дизайнеров, Кино про креативные индустрии, Кино для дизайнеров и художников, PRO.ОБЗОР
10 фильмов для дизайнеров с впечатляющим визуальным рядом, музыкой и атмосферой
Мы собрали 10 фильмов для дизайнеров, в которых каждый кадр — это произведение искусства, музыка превосходна, а атмосфера непередаваема
10903

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: