Кампанія «Атлант М» запусціла анлайн-агрэгатар паслуг страхавання. На сайце можна параўнаць усе прапановы ў Беларусі, аплаціць замаўленне і атрымаць поліс кур’ерам. Варта было распрацаваць нэйм і айдентыку новага брэнда.
Распрацоўваючы нэйм, агенцыя хацела прэзентаваць анлайн-агрэгатар як эксперта. «Ведаем» — беларускае слова, якое транслюе ўпэўненасць і досвед. Даменнае імя Vedaem.by чытаецца як «ведаем Беларусь», што дэманструе прафесійнасць.
Стылеўтваральны элемент айдентыкі — лінію, якая аб’ядноўвае і абараняе людзей, — можна ўбачыць у літарах лагатыпа, у фірмовым стылі, афармленні фатаграфій. Яркія колеры палітры, прастата і адаптыўнасць адсылаюць да выгоды, сучаснасці сэрвісу, здольнага дапамагчы кожнаму, хто хоча засцерагчы сваё жыццё.