Штогод «Лідскае піва» радуе спажыўцоў лімітаванай серыяй зімовых прадуктаў. Гэтым разам выклікам для АVC стала распрацоўка дызайна для абноўленага зiмовага піва i кваса.
У кожнага iснуюсь свае традыцыі падрыхтоўкi да зімовых святаў, якiя робяць чаканне асаблiва прыемным і напаўняюць перадсвяточныя дні чараўніцтвам i казкай. I думаючы пра зіму, мы звычайна прадстаўляем халодную снежную ноч, калі хочацца захінуцца ў вялікую цёплую коўдру, атачыць сябе кампаніяй сяброў і паслухаць займальныя гісторыі пад снег, які падае. Якраз пад такія сітуацыі мы і стварылі новы дызайн, падкрэслiўшы адчуванне цеплыні і утульнасці ў знешнім выглядзе.
Акрамя ўсім вядомага аленя і Лідскага замка, які працягвае падкрэсліваць паходжанне напояў са слаўнага горада Ліды, на бутэльках можна убачыць і атрыбуты новых смакаў: карыцу, гваздзік, апельсін на піўной этыкетцы і печаны яблык на квасе. А сіні спакойны колер этыкетак з традыцыйнымі зімовымі элементамі — ёлкамі і снегам — акунае ў атмасферу надыходзячых святаў.