Кліент:
СТАА «ІНГМАН МАРОЗІВА»
Задача:
Распрацоўка дызайну ўпакоўкі марозіва
Беларуская фабрыка «Інгман Марозіва» пачала выпуск марозіва з нацыянальным каларытам: у яго склад уваходзяць пялёсткі валошкі і насенне лёну, а кубачак выраблены з жытнёвай мукі. Было прынята рашэнне вывесці прадукт на паліцы ў рамках ГМ «Белы полюс». Новай пазіцыі патрабавалася распрацоўка дызайну ўпакоўкі, які распавёў бы пра ўнікальнасць дэсерту і захаваў пераемнасць візуальнага вобразу гандлёвай маркі.
У дызайн-рашэнні захавана структура «Белага полюса»: акцэнтная фудзона, прыкметны лагатып з белым мядзведзем і ярка-чырвоны маркер густу. «Валошкавы» патэрн у верхняй частцы ўпакоўкі падтрымлівае вобраз нацыянальнага прадукту, а букалічная ілюстрацыя ўнізе адсылае да яго натуральнага паходжання. Камунікацыя распрацавана на дзвюх мовах — беларускай і англійскай.